Зорнае скопішча | |
---|---|
![]() | |
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | Рассеянае скопішча |
Прамое ўзыходжанне | 04гадз 27мін |
Схіленне | +15° 52′ 00″ |
Адлегласць | 153 св. гадоў (47 пк) |
Бачная зорная велічыня (V) | 0,5 |
Бачныя памеры (V) | 5,5° |
Сузор’е | Цялец |
Фізічныя характарыстыкі | |
Спектральны клас | II,3,m |
Маса | 400 M☉ |
Радыус | 30 св. гадоў |
Узрост | 625 млн гадоў |
Гіяды (грэч. Υάδες — «дажджлівыя») — рассеянае зорнае скопішча ў сузор’і Цяльца, бачнае няўзброеным вокам. Найярчэйшыя зоркі скопішча ўтвараюць фігуру, падобную да літары «V» разам з аранжавым Альдэбаранам, найскравай зоркай Цяльца. Сам Альдэбаран ў скопішча не ўваходзіць, а толькі праецыюецца на Гіяды.
Гіяды размяшчаюцца на адлегласці ў 150 светлавых гадоў ад Зямлі і з'яўляюцца самым блізкім зорным скопішчам. Дыяметр Гіяд складае 75 светлавых гадоў, цэнтральная група зорак скопішча займае сферу дыяметрам прыкладна 10 светлавых гадоў. Згодна з дыяграмай Герцшпрунга — Расела, яго ўзрост складае 625 ± 50 мільёнаў гадоў.