Гіялуронавая кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂₈H₄₄N₂O₂₃ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 232-678-0 |
ChemSpider |
Гіялуронавая кіслата — кіслы мукаполіцукрыд, кампанент злучальнай тканкі.
У вялікай колькасці ёсць у шклопадобным целе вока, пупавіне, сінавіяльнай (сустаўнай) вадкасці, а таксама скуры. Утварае комплекс з бялкамі. Малекулярная маса да некалькіх мільёнаў. Растворы гіялуронавай кіслаты маюць вялікую вязкасць, таму здольныя памяншаць пранікальнасць тканак, што перашкаджае пранікненню хваробатворных мікраарганізмаў. У арганізме рэгулюе размеркаванне вады, выконвае ролю змазачнага матэрыялу ў суставах. Ферментыўны гідроліз гіялуронавай кіслаты ажыццяўляецца гіялуранідазай.