Гіём Франсуа, маркіз дэ Лапіталь | |
---|---|
фр.: Guillaume François Antoine, marquis de L'Hôpital | |
Дата нараджэння | 1661[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1704[1][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marie-Charlotte de Romilley de La Chesnelaye[d][6] |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | Матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | аўтар першага падручніка па Матэматычным аналізе |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гіём Франсуа Лапіталь (фр.: Guillaume François Antoine, marquis de L'Hôpital, 1661 — 2 лютага 1704) — французскі матэматык, аўтар першага падручніка па матэматычным аналізе.
Сын багатых бацькоў, маркіз Лапіталь паступіў спачатку на ваенную службу, але па слабасці зроку неўзабаве пакінуў яе і прысвяціў сябе навукам. Быў членам Парыжскай акадэміі навук, удзельнік вучонага гуртка Мальбранша. Быў жанаты з Мары-Шарлот дэ Ромій дэ ла Шэнелэ (фр. Marie-Charlotte de Romilley de la Chesnelaye), яна таксама займалася матэматыкай.
У 1690-х гадах заняў бачнае месца ў школе Лейбніца, з новым метадам якога яго пазнаёміў Іаган Бернулі ў 1692 годзе падчас свайго знаходжання ў Парыжы і маёнтку Лапіталя.
Галоўная заслуга Лапіталя заключаецца ў першым сістэматычным выкладанні матэматычнага аналізу, дадзены ім у творы «Аналіз бясконца малых» (фр. Analyse des infiniment petits pour l’intelligence des lignes courbes, 1696). У гэтай кнізе сабраны і прыведзены ў стройнае цэлае асобныя пытанні, раскіданыя да таго ў розных пачасовых выданнях, а таксама прыводзіцца Правіла Лапіталя. У прадмове Лапіталь паказвае, што без усялякага сораму карыстаўся адкрыццямі Лейбніца і братоў Бернулі і «не мае нічога супраць таго, каб яны прад’явілі свае аўтарскія правы на ўсё, што ім заўгодна». Сучаснікаў, аднак, моцна збянтэжыла тое, што Іаган Бярнулі прад’явіў прэтэнзіі на ўсе сачыненні Лапіталя цалкам.