Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дабжаны[1] (польск.: Dobrzany, ням.: Jacobshagen, Jakobshagen — Якабсгаген) — горад на паўночным захадзе Польшчы на беразе аднайменнага возера. Размешчаны за 460 км на паўночны захад ад Варшавы, за 70 км на ўсход ад Шчэціна. Уваходзіць у склад Старгардскага павета Заходнепаморскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Дабжаны. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 5,34 км². Насельніцтва 2,3 тыс. чалавек.