Давід Ісаак Дубінскі | |
---|---|
англ.: David Dubinsky | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1982[1] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | прафсаюзны дзеяч |
Месца працы | |
Узнагароды | |
![]() |
Давід Ісаак Дубінскі (ідыш: דאוויד דובינסקי, пры нараджэнні - Давід Ісаак Дабнеўскі; 22 лютага 1892, Брэст — 17 верасня 1982, Нью-Ёрк) — амерыканскі прафсаюзны дзеяч яўрэйскага паходжання, народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З’яўляўся старшынёй Міжнароднага жаночага прафсаюза работнікаў швейнай прамысловасці з 1932 па 1966 год.
Давід Дабнеўскі нарадзіўся ў Брэсце, і быў самым малодшым дзіцем у сям'і з пяці хлопчыкаў і трох дзяўчынак[2]. Яго сям'я пераехала ў Лодзь, калі яму споўнілася тры гады. З ранніх гадоў працаваў у пякарні бацькі[3].
У час першай рускай рэвалюцыі зрадніўся з Бундам і ўступіў у яго прафсаюз пекараў, у 1906 годзе Дубінскі стаў памочнікам сакратара прафсаюза.[4]. У 15 гадоў ён стаў старшынёй мясцовай ячэйкі прафсаюза[5]. У далейшым быў арыштаваны ахранкай і прыгавораны да катаржных работ у Чалябінску, аднак пры этапаванні збег з-пад варты і пасля бег у Нью-Ёрк у 1911 годзе[6].
У ЗША Дубінскі пачаў працаваць швачкам і працягнуў прафсаюзную дзейнасць, уступіўшы ў Міжнародны жаночы прафсаюз работнікаў швейнай прамысловасці. У 1922 годзе ён стаў членам генеральнага выканаўчага савета прафсаюза, а ў 1929 годзе - генеральным сакратаром-скарбнікам[7]. У 1932 годзе Дубінскі стаў старшынёй прафсаюза, захаваўшы за сабой пасаду скарбніка. Ён займаў пасаду старшыні да 1966 года, а пасаду скарбніка - да 1959 года.
Давід Ісаак Дубінскі аказаў моцны ўплыў на пашырэнне правоў працоўных не толькі ў швейнай прамысловасці. Сярод дасягненняў жаночага прафсаюза пад кіраўніцтвам Дубінскага было першае пагадненне аб 35-гадзінным рабочым тыдні, пагадненне аб аплаце работадаўцам водпускаў наёмных рабочых, а таксама ініцыятывы ў галіне аховы працы[8][9].