Дагда
| ||||||||||||||||||
Да́гда (лат.: Dagda) — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на возеры Дагда. Адміністрацыйны цэнтр Дагдскага краю. Насельніцтва 2 563 (2008). Знаходзіцца за 267 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, каля беларуска-латвійскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Краслаўка — Люцын.
У Дагдзе прайшло дзяцінства філосафа Мікалая Лоскага.