Дагератыпія

Адам Міцкевіч. Дагератып 1842 года.

Дагератыпія — ранні фатаграфічны працэс, заснаваны на выкарыстанні святлоадчувальнай меднай пласцінкі, пакрытай слоем ёдзістага срэбра. Лічыцца першым практычным спосабам фатаграфавання. Назва утворана ад імя французскага мастака Дагера і грэч. typos (адбітак).

Афіцыйнай датай вынаходніцтва дагератыпіі і фатаграфіі звычайна лічыцца 7 студзеня 1839 года.