Дадлі Роберт Хершбах | |
---|---|
Dudley Rоbert Herschbach | |
| |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1932[1][2][…] (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, фізік, матэматык |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Edgar Bright Wilson[d][9] |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1968) прэмія Амерыканскага хімічнага таварыства ў галіне чыстай хіміі[d] (1965) Прэмія стагоддзя[d] (1976) Linus Pauling Award[d] (1978) Bourke Award[d] (1967) Polanyi Medal[d] (1981) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дадлі Роберт Хершбах (англ.: Dudley Rоbert Herschbach; нар. 18 чэрвеня 1932, Сан-Хасэ, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1986) «за ўнесены ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў», якую ён падзяліў з Лі Юаньчжэнам і Джонам Полані.
Хершбах нарадзіўся 18 чэрвеня 1932 года ў каліфарнійскім горадзе Сан-Хасэ. З дзяцінства захапляўся спортам, дзякуючы якому атрымаў стыпендыю для навучання ў Стэнфардскім універсітэце. У 1954 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы, а ў 1955 — ступень магістра хімічных навук. Пасля гэтага паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ў 1956 годзе ступень магістра фізічных навук, а ў 1958 годзе — ступень доктара па хімічнай фізіцы. У 1963 годзе стаў прафесарам хіміі Гарвардскага ўніверсітэта.
Яшчэ студэнтам Xершбах займаўся малекулярнымі пучкамі — патокамі малекул, якія перасякаюць вакуумную камеру, у якой рэгіструецца змяненне энергіі, што дазваляла з большай дакладнасцю сачыць за індывідуальнымі малекуламі ў працэсе іх узаемадзеяння. У 1967 годзе Xершбах сумесна з Лі Янам распрацавалі метад перасякальных малекулярных пучкоў, пры якім першапачаткова вымераныя колькасці ўяўляюць сабой трансляцыйныя і вуглавыя размеркаванні. У 1986 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі «за ўнесены ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў».