Дакрыяадэніт — запаленнеслёзнай залозы. Бывае востры і хранічны. Востры дакрыяадэніт найчасцей інфекцыйнага паходжання. Прыкметы: ацёк, боль, пачырваненне кан’юктывы вонкавай часткі верхняга павека, можа павышацца тэмпература цела. Лячэнне тэрапеўтычнае. Хранічны дакрыяадэніт узнікае на фоне некаторых хвароб (туберкулёз, сіфіліс, хвароба Мікуліча і іншыя).
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)