Дактрына Манро — канцэпцыя знешняй палітыкі ЗША, якую ў сваёй прамове да Кангрэса 2 снежня 1823 г. выказаў прэзідэнт краіны Джэймс Манро. Сутнасць гэтай канцэпцыі ў недазволе еўрапейскім дзяржавам ажыццяўляць якое-небудзь умяшальніцтва ў сувярэнітэт краін амерыканскага кантынента.
Падчас Напалеонаўскіх войнаў і пасля іх у многіх іспанскіх калоніях амерыканскага кантынента пачалася барацьба за незалежнасць, якая скончылася заснаваннем шэрагу лацінаамерыканскіх дзяржаў. У 1822 г. Злучаныя Штаты прызналі гэтыя дзяржавы[1]. Вялікабрытанія таксама ўсталявала з імі гандлевыя сувязі.
Пасля перамогі над Напалеонаўскай Францыяй еўрапейскія манархічныя дзяржавы заснавалі Свяшчэнны саюз. Асноўнай мэтай гэтай палітычнай кааліцыі была барацьба з рэвялюцыямі ва ўсёй Еўропе. Дзяржавы-ўдзельніцы саюза пастанавілі вярнуць Іспаніі яе калоніі, згубленныя ў Амерыке. Тады Вялікабрытанія заявіла, што гэтага не дапусціць. Пасля гэтага падчас звяртання да Кангрэса з прамовай прэзідэнт ЗША Джэймс Манро выказаў пазіцыю Злучаных Штатаў па гэтаму пытанню: ЗША не дазволіць краінам Еўропы ўмешывацца ва ўнутранныя справы дзяржаў амерыканскага кантынента. Тэзісы гэтай пазіцыі знешняпалітычнага курса краіны сталі вядомы як дактрына Манро. Асноўная ідэя можа быць выражана фразай «Амерыка для амерыканцаў».
«Па прапанове ўрада Расійскай імперыі, якая была зроблена праз прадстаўніка рускага імператара ў нашай краіне, ўсе неабходныя паўнамоцтвы былі дадзены нашаму паслу ў Санкт-Пецярбургу для правядзення перамоў аб вызначэнні правоў і інтарэсаў абедзвюх дзяржаў на паўночна-заходнім узбярэжжы амерыканскага кантынента. Падобная прапанова была зроблена Яго Імператарскай Вялікасцю і ўраду Вялікабрытаніі, які прыняў яе. Кіраўніцтву Злучаных Штатаў да спадобы такая праява дружалюбнасці і ўсе, хто кіруе нашай краінай, даражаць прыязнымі адносінамі з Імператарам Расіі і гатовы рабіць усё магчымае, каб паміж урадамі Расіі і ЗША расло ўзаемаразуменне. Гэта сітуацыя спарадзіла шэраг спрэчак, і, ў той ступені, ў якой закранаюцца правы і інтарэсы ЗША, ўзнікае неабходнасць распрацаваць прынцыпы, якія недазволяць ніякія новыя спробы еўрапейскіх дзяржаў каланізаваць землі амерыканскага кантынента, якія сталі незалежнымі дзяржавамі…
На пачатку апошняга ўрадавага паседжання, былі зроблены значныя намаганні кіраўніцтва Іспаніі і Партугаліі палепшыць жыццё людзей у сваіх дзяржавах, але гэтыя намаганні рабіліся з надзвычайнай умеранасцю. Няма патребы казаць, што і вынікі такіх намаганняў былі далёка не такімі, якіх чакалі. Мы з цікаўнасцю назіралі за падзеямі ў гэтай частцы свету, з якой у нас настолькі сціслыя сувязі, ў тым ліку і паходжанне нашага народу. Грамадзяне Злучаных Штатаў усім сэрцам раздзяляюць пачуцці да ідэалаў шчасця і свабоды брацкіх народаў па той бок Атлантыкі. Што датычыцца войн, якія вядуць краіны Еўропы, мы не жадаем умяшацца ў іх, і такое ўмяшанне супярэчыла б нашым палітычным прынцыпам. Толькі калі парушаюцца нашы правы ці ёсць пагроза іх парушэння, мы вымушаны прыняць абарончыя меры. Мы маем відавочную сувязь з узнікшым ў нашым паўшар’і рухам[2], і кожны прагрэсіўны і непрадузяты наглядач разумее гэтую сувязь. Палітычная сістэма краін Свяшчэннага Саюза можа мець значные адрозненні ад палітычнай сістэмы дзяржаў Амерыкі. Наша сістэма дзяржкіравання адрозніваецца ад краін Саюза, і мы заплацілі за яе абарону вялікай крывёй і многімі стратамі; да таго ж найбольш адукаваныя з грамадзян дапрацавалі гэтую сістэму да стану сталасці, і мы карыстаемся з яе нябывалым раней дабрабытам; таму наша краіна не можа адмовіцца ад яе. У сувязі з гэтым мы ўдзячны дзяржавам Саюза за добрыя і шчырыя адносіны з нашай краінай, але якую-небудзь спроб гэтых дзяржаў пашырыць сферу дзеяння іх сістэмы дзяржкіравання ў гэтым паўшар’і мы будзем раглядаць як пагрозу міру і бяспеке Злучаных Штатаў. Мы не спрабуем умяшацца ў жыццё зямель, якія цяпер застаюцца калоніямі ці залежнымі тэрыторыямі краін Еўропы. Але ўрады краін, якія аб’явілі аб сваёй незалежнасці і захавалі яе, і незалежнасць якіх мы па добраму разважанню і з чыстым сумленнем прызналі, на наш погляд, не могуць быць аб’ектам якога-небудзь прыгнёту ці кантролю з боку якіх-небудзь еўрапейскіх дзяржаў за выключэннем сітуацый, калі гэтыя амерыканскія краіны праяўляюць варожасць да Злучаных Штатаў. Падчас вайны паміж гэтымі дзяржавамі і Іспаніяй мы аб’явілі нейтралітэт, калі прызналі іх незалежнасць, і мы імкнемся захаваць нейтральную пазіцыю, калі нічога не зменіцца і кампетэнтныя супрацоўнікі ўрада ЗША не вырашаць ажыццявіць змяненні неабходныя для бяспекі краіны.
Апошнія падзеі ў Іспаніі і Партугаліі служаць доказам, што ў Еўропе пакуль неспакойна. Тое, што еўрапейскія саюзныя дзяржавы знайшлі неабходным ажыццявіць узброенае ўмяшанне ва ўнутранныя справы Іспаніі, з’яўляецца доказам нестабільнасці ў рэгіёне. Але да якой ступені будзе ажыццяўляцца такое ўмяшанне — гэта пытанне турбуе кожную незалежную краіну, форма дзяржаўнасці якой адрозніваецца ад формы дзяржаўнага ладу краін Саюза, нават калі такая краіна знаходзіцца далёка і, безумоўна, сярод такіх краін не ў апошнюю чаргу трэба назваць Злучаныя Штаты. Наша палітыка ў дачыненні да Еўропы, якой мы трымаемся з таго часу як у ёй пачаліся войны, што доўгі час траслі і турбавалі рэгіён, застаецца, тым не менш, нязменнай: устрымлівацца ад умяшання ва ўнутранныя справы еўрапейскіх дзяржаў, прызнаваць легітымнасць кожнага еўрапейскага ўрада, які дзейнічае дэ-факта, развіваць прыязныя адносіны з гэтым урадам і захоўваць гэтыя адносіны праз чэсны і нязменны палітычны курс, задавальняючы справядлівыя просьбы кожнай такой дзяржавы ва ўсіх магчымых выпадках і не дазваляючы ніякай шкоды анікому. Але відавочна, што становішча ў абедзвюх Амерыках адрозніваецца ў значнай ступені ад еўрапейскага. Немагчыма, каб краіны-члены Свяшчэннага Саюза распаўсюджвалі сваю палітычную сістэму ў Паўночнай ці Паўднёвай Амерыкі і пры гэтым не неслі пагрозу міру і шчасцю нашай краіны; неверагодна і што нашы паўднёвыя браты, пакінутыя без знешняй падтрымкі, згадзяцца на такія перамены дабраахвотна. Таксама немагчыма каб мы абыякава ўспрынялі такую інтэрвенцыю ў якой-небудзь праяве. Калі параўнаць сілы і рэсурсы Іспаніі і гэтых новых незалежных дзяржаў, а таксама калі прыняць да ўвагі вялікую адлегласць паміж імі, зразумела, што Іспанія аніколі не здолее пакарыць іх. Пры гэтым Злучаныя Штаты застаюцца вернымі свайму палітычнаму курсу: даць магчымаць абодвум бакам самастойна вырашаць іх праблемы і спадзявацца, што іншыя дзяржавы будуць праводзіць такую ж палітыку…»
Пасля прыняцця дактрыны Манро і заявы Брытанскай дзяржавы аб гатоўнасці абараняць незалежнасць маладых амерыканскіх дзяржаў краіны Еўропы адмовіліся ад сваіх «амерыканскіх» планаў. Паміж ЗША і краінамі Лацінскай Амерыкі ўсталяваліся шырокія дыпламатычныя сувязі. Цікава, што нават канстытуцыі гэтых дзяржаў рабіліся па падабенству канстытуцыі ЗША[3].