Дамашні гвалт, або сямейны гвалт, таксама сустракаецца хатні гвалт -- гвалт аднаго партнёра або сваяка ў дачыненні да іншага, які паўтараецца і адбываецца найперш унутры сям’і.
Паняцце змяшчае ў сабе фізічны, псіхалагічны, сексуальны і эканамічны гвалт[1]. Да дамашняга гвалту адносяць таксама гвалт над дзецьмі і жорсткае абыходжанне з жывёламі. Паводле статыстыкі па Беларусі, у 86% выпадкаў дамашні гвалт здзяйсняюць мужчыны, у 14% - жанчыны.
Сярод прычын дамашняга гвалту—высокі ўзровень спажывання алкаголю, патрыярхальныя стэрэатыпы, нізкая прававая культура грамадзян, адсутнасць заканадаўчай базы, якая павінна процідзейнічаць дамашняму гвалту.
У многіх развітых краінах ёсць заканадаўства па прафілактыцы дамашняга гвалту. У бедных і сярэднеразвітых краінах дамашні гвалт болей распаўсюджаны, а грамадства болей схільнае да агрэсіўных стэрэатыпаў і сексізму, якія апраўдваюць дамашні гвалт.