Дамба (нідэрл.: dam[1]) — гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе насыпу, будовай аналагічнае земляной плаціне. Бываюць напорныя і безнапорныя. Выкарыстоўваюцца для аховы ад затаплення і падтаплення сельскагаспадарчых угоддзяў, населеных пунктаў, прамысловых аб’ектаў (дамбы абвалавання), для рэгулявання рэчышчаў, прадухілення іх ад размываў, адкладання наносаў (рэгулявальныя дамбы).
Дамбы абвалавання будуюць з мясцовых грунтоў, яны могуць умацоўвацца каменным накідам, бетоннымі або жалезабетоннымі плітамі, мець проціфільтрацыйныя ядро або экран з гліністых грунтоў ці поліэтыленавай плёнкі, дрэнаж. Рэгулявальныя дамбы будуюць з каменнага накіду, каркасна-каменных канструкцый, фашын і інш.
Дамба на Вікісховішчы |