Дамбай-Ульген? | |
---|---|
![]() | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 4 046 м |
Адносная вышыня | 1 237 м[1] |
Размяшчэнне | |
43°14′38″ пн. ш. 41°43′33″ у. д.HGЯO | |
![]() |
Дамбай-Ульген[2] — вяршыня заходняй часткі Галоўнага, або Водападзельнага, хрыбта Вялікага Каўказа (на мяжы Абхазіі і Карачаева-Чаркескай Рэспублікі), у вярхоўі ракі Тэберда. Вышыня — 4046 м, самы высокі пункт Абхазіі. Складзены гнейсамі, крышталічнымі сланцамі, гранітамі. Пакрыты вечнымі снягамі і ледавікамі.
Дамбай-Ульген — самая высокая вяршыня Дамбая, размешчаная на ўсход ад пасёлка Дамбай, мае тры вяршыні: заходнюю (4036 м), галоўную (4046 м) і ўсходнюю (3950 м).