Вёска
| ||||||||||||||||||||||||||
Дамброўна (польск.: Dąbrówno, ням.: Gilgenburg) — вёска ў Аструдскім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводства Польшчы. Сядзіба вясковай гміны Дамброўна. Знаходзіцца прыкладна за 30 км на поўдзень ад Аструды і за 50 км на паўднёвы-захад ад сталіцы ваяводства Ольштына.
Да 1945 года была горадам. У 1975—1998 гадах уваходзіла ў склад Альштынскага ваяводства.
У Дамброўне знаходзяцца аптэка, банк, пошта, аўтазапраўка, рэстаран, бар, крамы.
У XIII стагоддзі прусы збудавалі форт між азёрамі Велька і Мала-Дамброўна. У 1316 годзе крыжакі пачалі ўмацаванне паселішча і збудавалі тут замак Гільгенбург. Паселішча вакол замку ў 1326 годзе атрымала гарадскія правы ад дзежганскага комтура Лютэра фон Браўншвайга. Праз Гільгенбург у тыя часы праходзіў гандлёвы шлях з Мазовіі ў Эльблёнг і Гданьск. Замак быў сядзібай крыжацкага войта.
У ліпені 1410 года, за два дні да бітвы пад Грунвальдам, горад быў захоплены і спалены войскам Уладзіслава II Ягайлы. У XV стагоддзі земскім суддзёй быў тут Пётр Бажынскі з Эльгнова (бацька Яна і Сцібара — заснавальнікаў Прускай канфедэрацыі). У 1525 годзе мясцовасць стала староствам і належала магнацкім родам Габленцам, Алесніцам і найдаўжэй (1572—1831) Фінку фон Фінкенштэйну. У 1656 годзе горад быў спалены татарамі.
У 1818 годзе Гільгенбург быў уключаны ў Landkreis Osterode in Ostpreußen. Хоць знаходзіўся на чыгунцы між гарадамі Остэродэ (Аструда) і Зольдау (Дзялдова), Гільгенбург заставаўся мястэчкам з прыкладна 1000 жыхарамі. Пасля аддзялення Дзялдова ад Усходняй Прусіі стаў самым паўднёвым горадам Masurian Oberland і быў адрэзаны ад усіх рэгіянальных маршрутаў.
У канцы жніўня 1914 года ў ваколіцах Дамброўны разыгралася так званая Першая мазурская бітва. У Асякове, што за 4 км ад Дамброўны, знойдзеныя адныя з найвялікшых ваенных могілак таго часу.
У 1945 годзе Гільгенбург быў зруйнаваны на 80 %. Па ўмовах Патсдамскай канферэнцыі горада было перададзена ў склад Польшчы, усё нямецкае насельніцтва выселена і заменена палякамі. Падчас гэтага перайменаванае ў Дамброўну паселішча было пазбаўлены гарадскіх правоў.