Даменнае імя — гэта імя, якое служыць для ідэнтыфікацыі абласцей — адзінак адміністрацыйнай аўтаноміі ў сетцы Інтэрнэт — у складзе бацькоўскіх (вышэйстаячых) абласцей. Кожная з такіх абласцей завецца даменам. Агульная прастора імёнаў Інтэрнэту функцыянуе дзякуючы DNS — сістэме даменных імёнаў. Даменныя імёны даюць магчымасць адрасавання інтэрнэт-вузлоў і размешчаных на іх сеткавых рэсурсаў (вэб-сайтаў, сервераў электроннай пошты, іншых службаў) у зручнай для чалавека форме.
Поўнае даменнае імя складаецца з непасрэднага імя дамена і далей імёнаў усіх даменаў, у якія ён уваходзіць, падзеленых кропкамі. Напрыклад, поўнае імя "be.wikipedia.org"
пазначае дамен трэцяга ўзроўню "be"
, які ўваходзіць у дамен другога ўзроўню "wikipedia"
, які ўваходзіць у дамен верхняга ўзроўню "org"
, які ўваходзіць у безназоўны каранёвы дамен "."(пункт)
. У гутарковай мове пад даменным імем нярэдка разумеюць менавіта поўнае даменнае імя.
FQDN (скар. ад англ.: Fully Qualified Domain Name — «дакладна вызначанае імя дамена», часам скарачаецца да «поўнае даменнае імя» або «поўнае імя дамена») — імя дамена, якое не мае неадназначнасцей у вызначэнні. Складаецца з імёнаў усіх бацькоўскіх даменаў іерархіі DNS.
У DNS і, што асабліва важна, у файлах зоны , FQDN завяршаюцца кропкай (напрыклад, "example.com."
), гэта значыць уключаюць каранёвае даменнае імя "."
, якое з'яўляецца безназоўным.
Даменная зона — сукупнасць даменных імёнаў пэўнага ўзроўню, якія ўваходзяць у вызначаны дамен. Напрыклад, зона wikipedia.org
уключае ўсе даменныя імёны трэцяга ўзроўню ў гэтым дамене. Тэрмін «даменная зона» галоўным чынам ужываецца ў тэхнічнай сферы, пры настройцы DNS-сервераў (падтрыманне зоны, дэлегаванне зоны, трансфер зоны).
Агульныя дамены верхняга ўзроўню (gTLD) кіруюцца арганізацыяй ICANN.
Даменныя імёны, якія ўтрымліваюць сімвалы нацыянальных алфавітаў. IDN верхняга ўзроўню кіруюцца і знаходзіцца пад кантролем ICANN.
Нацыянальныя дамены верхняга ўзроўню (ccTLD) дэлегаваны адпаведным нацыянальным рэгістратарам, якія ўсталёўваюць правілы рэгістрацыі ў іх або самі, або паводле ўказанняў урада. Кіруючай арганізацыяй з'яўляецца IANA.
Дакумент RFC 2606 (Reserved Top Level DNS Names — Зарэзерваваныя імёны даменаў верхняга ўзроўню) вызначае назвы даменаў, якія варта выкарыстоўваць у якасці прыкладаў (напрыклад, у дакументацыі), а таксама для тэсціравання. Акрамя example.com
, example.org
і example.net
, у гэту групу таксама ўваходзяць .test
, .invalid
і інш.