Дамодар | |
---|---|
хіндзі दामोदर नदी, бенг. দামোদর নদ | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 592 км |
Басейн | больш за 20 000 км² |
Расход вады | 330 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | плато Чхота-Нагпур |
Вусце | Хуглі |
• Каардынаты | 22°20′58″ пн. ш. 88°05′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ганг → Індыйскі акіян |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Біхар, Заходняя Бенгалія |
![]() |
Дамо́дар (хіндзі: दामोदर नदी, бенг.: দামোদর নদ) — рака ў Індыі, у штатах Біхар і Заходняя Бенгалія.
Даўжыня ракі каля 580[1] (592[2]) км. Плошча вадазбору больш за 20 000[3] км². Сярэдні расход вады каля 330[1] м³/с. Бярэ пачатак на плато Чхота-Нагпур, сярэдняе і ніжняе цячэнне — на Інда-Гангскай раўніне, ўпадае ў раку Хуглі — правы рукаў дэльты Ганга. Галоўны прыток — рака Баракар (левы). Летне-асенняе разводдзе, часам з катастрафічнымі паводкамі. Суднаходная у ніжнім цячэнні.
У басейне Дамадара пабудавана найбуйнейшая ў Індыі Дамадарская гідраэнергасістэма. Даліна ракі з’яўляецца адным з важных індустрыяльных раёнаў краіны.