Даныя (ад лац.: data множны лік ад лац.: datum — «(штосьці) дадзенае» ад лац.: dare — «даваць», «штосьці дадзенае») — спалучэнне дыскрэтных значнасцяў, якое нясе ў сябе інфармацыю, якая характарызуе пэўную сістэму, з’яву, працэс ці аб’ект, прадстаўлены ў пэўнай форме і прызначаны для далейшага выкарыстання; канкрэтная форма прадстаўлення зместу інфармацыі. Даныя часта выкарыстоўваюцца ў навуковых даследаваннях, інфармацыйных тэхналогіях і фінансах. У прыватнасці, даныя могуць быць выкарыстаны ў якасці пераменных у камп’ютарных вылічэннях.[1][2] Даныя могуць прадстаўляць сабой як абстрактныя ідэі, так і канкрэтныя вымярэнні.[3]
Даныя можна апісаць:
Даныя характарызуюцца сваёй структурай і таму часта прадстаўляюцца ў выглядзе табліц, якія прадстаўляюць дадатковыя кантэксты і сэнсы, і могуць выкарыстоўвацца самі сабой як даныя ў больш складаных структурах.[1]
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, а таксама іншыя слоўнікі і энцыклапедыі фіксуюць слова «даныя» як назоўнік, які сэнсава адпавядае англійскаму «data»[4]. Акадэмічная і перакладчыцкая супольнасць Беларусі сходзіцца на меркаванні, што дапушчальнае выкарыстанне толькі такога паняцця. Многія беларусы ўжываюць дзеепрыметнік «дадзеныя» як назоўнік, што з акадэмічнага пункту гледжання — памылка.
Ёсць меркаванне, што назоўнік даныя з’яўляецца запазычаннем з рускай мовы і транслітарацыяй рус.: данные. Тым часам, слова даныя часта сустракаецца ў тэкстах беларускіх класікаў (Якуб Колас, Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі і інш.) як назоўнік і прыметнік, таму ўжыванне слова дадзеныя як назоўніка разглядаецца некаторымі навукоўцамі[кім?], у тым ліку, як уплыў рускай мовы.
У сваю чаргу, ёсць меркаванне, што назоўнік даныя паходзіць ад польск.: dane або укр.: дані.
Этымалагічна назоўнік даныя меркавана ўтвораны ад прыметніка даныя, які паходзіць ад дзеяслова даць, што агулам з’яўляецца калькай ад лац.: data.