Данэ-заа (ᑕᓀᖚ) | |
Фота 1899 г.
| |
Агульная колькасць | 2441 (2014 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Канада |
Мова | данэ-заа |
Рэлігія | анімізм, шаманізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | цуутына, славі, тутчонэ |
Данэ-заа (саманазва: ᑕᓀᖚ, літаральна "сапраўдныя людзі"), у мінулым вядомы як бабры (англ.: Beavers) — паўночны атабаскі народ, карэнныя жыхары Канады. Агульная колькасць (2014 г.) - 2441 чал.[1]
Да канца XVIII ст. данэ-заа насялялі паўночную частку Альберты і Брытанскай Калумбіі, займаліся паляваннем і збіральніцтвам. Асноўную сацыяльную адзінку складалі паляўнічыя групы па 25 - 35 чалавек. Пераважалі часовыя паселішчы з жытламі, падобнымі на тыпі і буданы.
У XVIII ст. данэ-заа ваявалі з кры, што захоплівалі іх традыцыйныя тэрыторыі. На мяжы XVIII - XIX стст. паміж імі было заключана перамір'е і ўсталявана мяжа. З 1793 г. мелі кантакты з еўрапейскімі гандлярамі, паляўнічымі і перасяленцамі. Актыўна ўдзельнічалі ў футравым гандлі. У 1900 г. быў падпісаны дагавор з урадам Канады.
У нашы дні большасць данэ-заа займаюцца сельскай гаспадаркай або працуюць у нафтавай прамысловасці. Толькі на поўначы некаторыя групы часткова захоўваюць лад жыцця сезонных паляўнічых. Вядуцца перагаворы з уладамі Альберты і Канады аб заключэнні новага дагавора.