Даніель Барэнбойм | |
---|---|
ісп.: Daniel Barenboim | |
Род дзейнасці | піяніст, дырыжор, музычны кіраўнік |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1942[1][2][…] (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elena Bashkirova[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
медаль Эрнста Ройтара[d] (2013) прэмія Вольфа ў мастацтве (2004) Імператарская прэмія (2007) прэмія Леоні Сонінг[d] (2009) Peace Prize of Hesse[d] (2006) Медаль міру імя Ота Гана[d] (2010) залаты медаль Каралеўскага філарманічнага таварыства[d] (2007) ганаровы доктар Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме[d] (1996) Залаты медаль Гётэ[d] (2001) медаль Бубера-Розенцвайга[d] (2004) прэмія Эрнста фон Сіменса[d] (2006) Прэмія Роберта Шумана[d] (2005) Kulturgroschen[d] (2006) Konrad Adenauer Award[d] (19 кастрычніка 2019) ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (2003) Берлінскі мядзведзь[d] (1993) diamond Konex award[d] (2009) |
Аўтограф | |
Сайт | danielbarenboim.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даніель (Даніэль) Барэнбойм (іўр. דניאל בארנבוים, ісп. Daniel Barenboim, 15 лістапада 1942, Буэнас-Айрэс) — ізраільскі дырыжор і піяніст.
Нарадзіўся ў Аргенціне ў яўрэйскай сям’і. Займаўся музыкай з пяці гадоў, яго першымі і адзінымі настаўнікамі былі маці і бацька — выхадцы з Расійскай імперыі Аіда Шустэр і Энрыке Барэнбойм (1913—1998), абодва піяністы. У лік вучняў Энрыке Барэнбойма ўваходзяць Даніэл Альфрэд Вакс, Лала Шыфрын, Луіс Бакалаў і шэраг іншых вядомых піяністаў. Да вучняў Аіды Барэнбойм адносяцца Вячаслаў Дынерштэйн, Эйран Кацэнеленбаген, Жорж Лепа (George Lepauw) і шэраг іншых.
Даў свой першы канцэрт у Буэнас-Айрэсе ва ўзросце сямі гадоў. У 1952 годзе сям’я пераехала ў Ізраіль. У 1954 годзе Даніэль прыехаў у Зальцбург вучыцца дырыжорскаму мастацтву ў Ігара Маркевіча. З таго часу ён канцэртаваў у розных краінах свету.
З 1975 па 1989 гады Барэнбойм узначальваў Аркестр Парыжа, змяніўшы на гэтай пасадзе Георга Шолці. З 1991 па 2006 год ён кіраваў, зноў-такі ўслед за Шолці, Чыкагскім сімфанічным аркестрам, а акрамя таго, з 1992 года стаў музычным дырэктарам Берлінскай дзяржаўнай оперы. З 2006 года — запрошаны кіраўнік аркестра міланскага тэатра «Ла Скала», з 2011 года — галоўны дырыжор і музычны кіраўнік гэтага тэатра.
Барэнбойм мае грамадзянствы Аргенціны і Ізраіля, а таксама ганаровыя грамадзянствы Дзяржавы Палесціна і Іспаніі; жыве ў Берліне.