Даніэле Бавэ | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1907[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1992[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | П’ер Бавэ[d] |
Жонка | Філамена Ніці[d] |
Дзеці | Daniel Pierre Bovet[d] |
Род дзейнасці | біяхімік, нейрабіёлаг, фармаколаг, эсперантыст, урач, выкладчык універсітэта, фармацэўт, біёлаг |
Навуковая сфера | сульфаніламіды і Процігістамінныя сродкі |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Даніэле Бавэ (італ.: Daniel Bovet; 23 сакавіка 1907, Флёр’е, кантон Нёўшатэль — 8 красавіка 1992, Рым) — італьянскі фармаколаг швейцарскага паходжання. Эсперантыст з нараджэння.
Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1962), Французскай акадэміі навук (1964)[7].
Скончыў медыцынскі факультэт Жэнеўскага універсітэта ў 1929 годзе. У 1929—1947 гадах — асістэнт Інстытута Пастэра ў Парыжы. У 1947—1964 гадах узначальваў аддзел хіміятэрапіі ў Вышэйшым інстытуце здароўя ў Рыме. У 1964—1971 гадах — прафесар фармакалогіі ў італьянскім Універсітэце Сасары. З 1971 года — прафесар Рымскага універсітэта.
Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню залежнасці паміж хімічнай будовай і фармакалагічным дзеяннем рэчываў. Адным з першых раскрыў механізмы антыбактэрыйнага дзеяння сульфаніламідных прэпаратаў. Устанавіў заканамернасці будоўлі курарэпадобных і процігістамінных злучэнняў, якія вызначаюць іх дзеянне.