Даніэль Альберта Пасарэла (ісп.: Daniel Alberto Passarella; нар. 25 мая 1953) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1978 і 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Адзіны аргенцінец — двухразовы чэмпіён свету. На чэмпіянаце свету 1978 быў капітанам зборнай Аргенціны. З’яўляецца другім па колькасці забітых галоў абаронцам у гісторыі футбола. Уваходзіць у сімвалічную зборную ФІФА 100 з найлепшых футбалістаў сярод жывых.
Зноскі
- ↑ Daniel Passarella // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Passarella // FBref.com
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
Трэнерскія навігацыйныя шаблоны |
---|
|
|