Даніэль Хадавецкі

Даніэль Хадавецкі
ням.: Daniel Chodowiecki
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ням.: Daniel Nikolaus Chodowiecki
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1726(1726-10-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1801(1801-02-07)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Henriette Ayrer[d][6]
Дзеці Wilhelm Chodowiecki[d], Suzanne Chodowiecka[d] і Jeannette Papin[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, майстар афорту, графік, архітэктурны чарцёжнік, ілюмінатар рукапісаў
Жанр партрэтны жывапіс[d][4], бытавы жанр[4], алегорыя[d][4] і гістарычны жывапіс[4]
Мастацкі кірунак ракако і неакласіцызм
Уплыў Justine Ayrer[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніэль Нікалаус Хадавецкі (польск. Daniel Nikolaus Chodowiecki, 16 кастрычніка 1726, Данцыг — 7 лютага 1801, Берлін) — нямецкі мастак польскага паходжання, прадстаўнік акадэмічнага кірунку, графік і жывапісец майстар афорта, кніжны ілюстратар, адзін прадстаўнікоў «асветніцкага рэалізму», натуралізму і сентыменталізму ў нямецкім мастацтве XVIII стагоддзя.

Даніэль Хадавецкі нарадзіўся ў вольным горадзе Данцыг, у 1726 годзе. Нашчадак гугенотаў (па лініі маці Марыі Генрыэты Айрэр, якая была родам са Швейцарыі), якія перасяліліся ў Данцыг каля 1550 года. Па словах самога Хадавецкага, яго продак па бацькоўскай лініі, польскі дваранін Бартламей Хадавецкі, жыў у XVI стагоддзі ў Вялікай Польшчы, хаця гэта не пацвярджаецца незалежнымі крыніцамі. Яго дзед Крысціян, які нарадзіўся ў 1655 годзе, таксама быў купцом у Данцыгу. Яго бацька, Готфрыд Хадавецкі, быў гандляром збожжам і паходзіў з Вялікай Польшчы. Брат Даніэля — мастак-мініяцюрыст Готфрыд Хадавецкі (1726—1781). Пасля смерці бацькі ў 1740 годзе Даніэль Хадавецкі пачаў вывучаць камерцыю. У 1743 годзе браты пераехалі жыць да свайго дзядзькі Антуана Айрэра, які валодаў крамай у Берліне. Там Хадавецкі пачаў рабіць малюнкі біжутэрыі на продаж. Айрэр даў братам магчымасць атрымаць пачатковую мастацкую адукацыю, яны навучаліся жывапісу на эмалі ў Іагана Якаба Хайда з Аўгсбурга. З 1754 г. браты Хадавецкія зрабіліся самастойнымі мастакамі-мініяцюрыстамі і жывапісцамі па эмалі.

У 1764 годзе Даніэль Хадавецкі быў прыняты ў Берлінскую акадэмію мастацтваў. У 1783 годзе Хадавецкі быў прызначаны сакратаром Акадэміі і пачаў адказваць за акадэмічныя выставы. З 1786 па 1789 г. быў рэктарам, з 1789 па 1797 г. намеснікам дырэктара. Ён адыграў важную ролю ў рэформе акадэміі 1790 года. З 1797 па 1801 год быў дырэктарам Акадэміі. У 1798 годзе ў Берліне Хадавецкі ажаніўся з Ёханнай Мары (1728—1785), дачкой вышывальшчыка шоўкам, гугенотам Жанам Барацам з Амстэрдама.

Зноскі