Дапасава́нне ў беларускай мове — від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежны кампанент мае тыя самыя граматычныя формы (род, лік, склон, асоба), што і галоўны. Пры дапасаванні ўзнікаюць азначальныя адносіны, адпаведна пры змене формы галоўная кампанента змяняецца форма залежнага. Дапасуюцца прыметнікі («драўляная лыжка», «новы горад»), дзеепрыметнікі («скошаны луг», «напісанае сачыненне»), парадкавыя лічэбнікі («першы год», «дзявяты нумар»), займеннікі («свой абавязак», «наша вуліца»). У сказе дапасуецца назоўнік, які выступае прыдаткам паяснёнага слова («дуб-велікан», «рака Прыпяць»).
Адрозніваюць поўнае дапасаванне (залежны кампанент дапасуецца да галоўнага ва ўсіх магчымых формах) і няпоўнае дапасаванне (толькі ў некаторых). Граматычным сродкам афармлення сувязі пры дапасаванні выступаюць канчаткі.