Нарадзіўся |
12 красавіка 1992[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дарка Міцэўскі (макед.: Дарко Мицевски; нар. 12 красавіка 1992, Скоп’е) — паўночнамакедонскі футбаліст, паўабаронца клуба «Вардар» са Скоп’я.
Выхаванец юнацкай каманды «Вардара», улетку 2009 года перайшоў у сербскі клуб «Севайна», на наступны год стаў іграком ужыцкай «Слабады». У пачатку 2011 года вярнуўся ў Македонію, далучыўшыся да «Работнічкаў», аднак трывалага месца ў аснове не меў, і ў 2013 годе стаў іграком «Тэтэкса», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага іграка. Улетку 2013 года перайшоў у сербскі клуб ОФК, праз два гады вярнуўся ў «Тэтэкс». 2016 год зноў правёў у Сербіі, гуляючы за «Нові-Пазар».
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[2]. У складзе «Мінска» стаў трывалым іграком асновы, пачынаў сезон апорным паўабаронцам, пазней стаў выступаць у якасці абаронцы. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клуб[3].
У студзені 2018 года далучыўся да ліванскага клуба «Неймех»[4]. У ліпені 2018 года вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком «Вардара». У студзені 2021 года адправіўся ў Латвію, папоўніўшы склад РФШ. Разам з гэтым клубам стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Латвіі. У студзені 2022 года зноў далучыўся да «Вардара».
Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Македоніі розных узростаў. У 2020 годзе згуляў у двух матчах за нацыянальную зборную Паўночнай Македоніі.