Дарлінгтонія[1] (Darlingtonia) — род насякомаедных раслін сямейства сарацэніевыя. Адзіны прадстаўнік роду — дарлінгтонія каліфарнійская (Darlingtonia californica), сустракаемая на балотах на поўначы Каліфорніі і ў Арэгоне.
Рэдкая расліна сустракаецца на балотах Паўночнай Амерыкі.
Сцябло доўгае. Лісцінкі-пасткі жоўтага ці чырвона-аранжавага колеру ў форме каптура кобры. На іх верхавіне — гарлачык светла-зялёнага колеру, які дасягае ў дыяметры 60 сантыметраў.
Пасткі-назапашвальнікі вылучаюць рэзкі пах, які прываблівае насякомых. Яны трапляюць ўнутр і больш не могуць выбрацца. Насякомыя пераварваюцца ў стрававальных соках расліны, якое такім чынам атрымлівае дадатковыя пажыўныя рэчывы.
Зноскі
- ↑ Напісанне Дарлінгтонія ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.55