Дарэмская кафедральная бібліятэка | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Адрас | Дарэм |
Заснавана | 995 |
Дарэмская кафедральная бібліятэка знаходзіцца ў кафедральным саборы Дарэма, Англія. Заснавана ў 995 годзе і з'яўляецца адной з найбуйнейшых англійскіх кафедральных бібліятэк. Вільгельм дэ Сен-Кале ахвяраваў 46 кніг[1]. У XIX стагоддзі бібліятэка была размешчана ў Старой трапезнай палаце, або Зале манаха, на паўднёвым баку саборнага манастыра, пабудаванай там, у 1680 годзе дэканам Дарэма Джонам Садберы , які прыстасаваў гэты будынак пад яе[2].
У бібліятэцы захоўваецца 75 000 тамоў і 60 інкунабул. З 2000 рукапісаў, 360 з сярэднявечнай эпохі. Спецыяльныя калекцыі захоўваюць старадаўнюю музыку .
Дарэмскае Евангелле, вельмі няпоўнае астраўное Евангелле канца VII стагоддзя (MS A. II. 17), і Дарэмскі Фрагмент Евангелля , вельмі няпоўнае астраўное Евангелле канца VII стагоддзя з'яўляюцца часткай збораў бібліятэкі.
Ёсць таксама копія Бібліі ў чатырох тамах, якой 600 гадоў[2]. Копія рукапісу, якая апісвае жыццё Святой Кацярыны Александрыйскай знаходзіцца ў бібліятэцы з XII стагоддзя[3].
У бібліятэцы захоўваюцца пяць гістарычных кніг Беды Вялебнага.Таксама тут маюцца тры копіі Вялікай хартыі вольнасцяў, у тым ліку адна ад 12 лістапада 1216 года і другая ад 11 лютага 1224 года. Паперы Джорджа Алана , Крыстафера Хантэра, Джозефа Лайтфута , Джэймса Рэйна , Аяна Рэмсі , Томаса Рэндала[4], сэр Катберта Шарпа і Роберта Сёрціса таксама з'яўляюцца часткай калекцыі.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN=
і |isbn=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate=
і |access-date=
specified (даведка)
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate=
і |access-date=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |first1=
і |first=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |last1=
і |last=
specified (даведка)