Славутасць | |
Дарэмскі замак | |
---|---|
англ.: Durham Castle | |
54°46′29,60″ пн. ш. 1°34′32,10″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Горад | Дарэм |
Архітэктурны стыль | нарманскі стыль[d] |
Дата заснавання | 1072[1] |
Будаўніцтва | ХІ стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
Сайт | dur.ac.uk/durham.… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дарэмскі замак (англ.: Durham Castle) — нармандскі замак тыпу motte and bailey, размешчаны ў англійскім горадзе Дарэм на скалістым уцёсе над ракой Уір. Побач з ім стаіць яшчэ адзін помнік сусветнай спадчыны — Дарэмскі сабор.
Дарэмскі (або Дэргемскі) замак быў узведзены ў XI стагоддзі адразу пасля нармандскай заваёвы Англіі для абароны паўночных зямель ад шатландцаў. Ён служыў рэзідэнцыяй дарэмскага біскупа, права прызначэння якога меў кароль. У пачатку XIV стагоддзі князь-біскуп Энтані Бек пабудаваў у замку парадную залу даўжынёй звыш за 30 метраў — адну з самых вялікіх у Англіі.
З часам біскупы наведвалі замак ўсё радзей і ён заняпаў. Пасля заснавання Дарэмскага ўніверсітэта біскуп Эдвард Малтбі ў 1837 годзе перадаў у дар універсітэту ўвесь замак з двума капэламі — старажытнай нарманскай (каля 1078) і познегатычнай капліцай Танстолу (1540). Дасведчаны архітэктар Энтані Сэлвін прыстасаваў данжон для размяшчэння студэнтаў.