Дафніс

Дафніс і Хлоя

Дафніс (стар.-грэч.: Δάφνις, ад δάφνη «лаўр») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сіцылійскі пастух незвычайнай прыгажосці, стваральнік пастушыных песень, якія выконваліся ў суправаджэнні флейты. Сын Гермеса і адной з німф, якая пакінула сына пры нараджэнні. Па адной версіі міфа, Дафніс, аслеплены сваёй каханай за тое, што не стрымаў клятву вернасці, кінуўся са скалы ў мора (ці быў ператвораны ў скалу); па іншай — памёр ад безнадзейнай любові. Міф пра Дафніса выкарыстоўваўся ў антычнай літаратуры (Феакрыт, Вергілій, Лонг) і ў букалічнай паэзіі 17-18 стст.