Дачыян Чолаш

Дачыян Чолаш
Minister of Agriculture of Romania[d]
11 кастрычніка 2007 — 22 снежня 2008
Папярэднік Decebal Traian Remeș[d]
Пераемнік Ilie Sârbu[d]
64-ы прэм’ер-міністр Румыніі
17 лістапада 2015 — 4 студзеня 2017
Папярэднік Sorin Cîmpeanu[d]
Пераемнік Сорын Грындзяну
Еўрапейскі камісар па сельскай гаспадарцы і развіцці сельскіх раёнаў[d]
9 лютага 2010 — 1 лістапада 2014
Папярэднік Mariann Fischer Boel[d]
Пераемнік Phil Hogan[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
2 ліпеня 2019 — 15 ліпеня 2024
партыйны лідар[d] (Liberty, Unity and Solidarity Party[d])
26 студзеня 2019 — 1 кастрычніка 2021
старшыня (Саюз выратавання Румыніі)
1 кастрычніка 2021 — 7 лютага 2022
Папярэднік Dan Barna[d]
Пераемнік Cătălin Drulă[d]
міністр аховы здароўя Румыніі[d]
9 мая 2016 — 20 мая 2016
Папярэднік Patriciu Achimaș-Cadariu[d]
Пераемнік Vlad Voiculescu[d]
president of Renew Europe[d]
2 ліпеня 2019 — 19 кастрычніка 2021
Пераемнік Stéphane Séjourné[d]

Нараджэнне 27 ліпеня 1969(1969-07-27)[1] (55 гадоў)
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна ордэн Рэспублікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дачыян Чолаш (рум.: Dacian Cioloș; нар. 9 лютага 1969, Залэу, Румынія) — румынскі палітычны дзеяч, інжынер.

У 1987 годзе Чолош атрымаў ступень бакалаўра ў сельскагаспадарчай сярэдняй школе Шымлеу-Сілваніей, у 1994 годзе — вышэйшую адукацыю на факультэце садоўніцкай інжынерыі і садоўніцтва Універсітэта сельскагаспадарчых навук і ветэрынарнай медыцыны гарады Клуж-Напока. У 1996 годзе атрымаў сертыфікат у сферы экалагічнай аграноміі ў École nationale supérieure agronomique de Rennes, у 1997 годзе — дыплом на курсах развіцця сельскай гаспадаркі Вышэйшай нацыянальнай школы агранамічных навук і ўніверсітэта Манпелье, а ў кастрычніку 2005 года — сертыфікат сельскагаспадарчых гандлёвых курсаў Інстытута сусветнага банка і Рымскага ўніверсітэта.

У 1991—1996 гадах Чолаш стажаваўся на арганічных фермах у французскім рэгіёне Брэтань. Летам 1995 года ён падрыхтаваў праект развіцця сельскай гаспадаркі паміж Савояй і Арджэшам. У тым жа годзе Чолаш стаў кансультантам у сферы сацыяльна-эканамічнага аналізу сельскай гаспадаркі ў жудзецы Арджэш. У 1997 годзе быў стажорам Directorate-General for Agriculture and Rural Development. У 1998—1999 гадах Чолош кіраваў праграмай развіцця мясцовых раёнаў Арджэша, у 1999—2001 гадах быў каардынатарам праектаў двухбаковай супрацы ў сферы развіцця мясцовай сельскай гаспадаркі ў Румыніі. У 2002—2003 гадах быў у складзе дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Румыніі, дапамог рэалізаваць праграму SAPARD у Румыніі.

Прэм’ер-міністр

[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2015 года пасля пажару ў клубе Colectiv пайшоў у адстаўку прэм’ер-міністр Віктар Понта, і прэзідэнт Клаўс Яханіс прызначыў Чолаша яго наступнікам. Апошні прапанаваў стварыць тэхнакратычны кабінет з дваццаці аднаго міністра, траціну з якога займалі б жанчыны.

17 лістапада 2015 года парламент прагаласаваў за новы кабінет міністраў, а ўвечар таго ж дня ўрад Чолаша быў прыведзены да прысягі[2].

Зноскі

  1. Dacian Ciolos // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roxana Petre.. Guvernul Cioloş a depus jurământul la Cotroceni. Iohannis: Acest Guvern este o şansă pentru România (рум.). RomaniaLibera.ro (17 noiembrie 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2015. Праверана 31 снежня 2015.
  • Dacian Cioloș (англ.). European Commission — ec.europa.eu. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2015. Праверана 31 снежня 2015.