Дашты-Марго? | |
---|---|
перс. دشت مارگو | |
30°52′ пн. ш. 62°59′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Афганістан |
Вышыня над узроўнем мора | 500—700 м |
Плошча | 150 тыс. км² |
Да́шты-Марго́[1] — пустыня на паўднёвым захадзе Афганістана, паміж далінамі рэк Гільменд і Хашруд.
Плошча каля 150 тыс. км². Вышыня 500—700 м. Друзаватыя і гліністыя раўніны з рэдкай палына-салянкавай расліннасцю; на паўднёвым захадзе — масівы пяскоў, такыры, саланчакі, па ўскраінах — аазісы. Адгонная жывёлагадоўля. Вярблюдагадоўля.