Даўгерутэ | |
---|---|
Нараджэнне | XII стагоддзе |
Смерць |
1213 |
Дзеці | Даўгерутаўна[d] |
Даўгерутэ, Даўгерут (ням.: Daugeruthe; літ.: *Daugėrutis, *Daugerutis, *Daugirutis; ? — 1213, Вендэн) — князь літоўскі.
Імя Даўгерут — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[1].
Першая аснова Daug- (як у імені Міндоўг) звязаная з літ. daug «шмат»[2]. Злучальнай галоснай з ёй злучаная другая аснова Rut- як у старапрускіх імёнах O-rute, Da-rutte.
Упершыню згадваецца пад 1209 годам у «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, паводле яго сведчанняў Даўгерутэ быў «адным з найбольш магутных літоўцаў» (potentioris de Lethonia), цесцем і саюзнікам герцыкскага князя Усевалада. У 1213 годзе Даўгерутэ ездзіў у Вялікі Ноўгарад, імаверна, каб заключыць саюз супраць немцаў у Лівоніі. На зваротным шляху схоплены і загінуў у зняволенні[3]. В. Насевіч выказаў думку, што Даўгерутэ мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якога Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе вялікім каралём (könig gros) літоўцаў[4].