Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Даўлеканава (руск.: Давлеканово) — горад (з 1942) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Даўлеканаўскага раёна Башкартастана. Насельніцтва 23,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 18 стагоддзі. Размешчаны на рацэ Дзёме, за 96 км на паўднёвы захад ад Уфы. Чыгуначная станцыя.
У горадзе — 2 хлебакамбінаты, якія вырабляюць муку і камбікормы. Развітыя і іншыя галіны харчовай прамысловасці (малочны, масласыраробчы заводы). Вытворчасць будматэрыялаў (буйная цагельня), аўтарэмонтны завод, завод пажарнага абсталявання. Фабрыка дзіцячага абутку, завод нафтавага машынабудавання.