Двайны тэракт у Багдадзе[1] | |
---|---|
Месца нападу |
![]() |
Дата |
3.07.2016 Каля 00:00 мясцовага часу (21:00 UTC) |
Спосаб нападу | 2 выбуху (замінаваны аўтамабіль і самаробная бомба[2]) |
Загінулыя | 292[3][4] |
Параненыя | 200+[2][5] |
Арганізатары | «Ісламская дзяржава»[1][6] |
Двайны тэракт у Багдадзе — тэрарыстычны акт, серыя з двух выбухаў (замінаванага аўтамабіля і самаробнай бомбы), адбыты 3 ліпеня 2016 года ў сталіцы Ірака Багдадзе. Першы выбух адбыўся ў цэнтральным раёне Аль-Карада, недалёка ад рэлігійнага цэнтра і крам (у шыіцкім раёне)[6] — там пасля заходу сонца падчас святога для мусульманаў месяца Рамадан было людна. Неўзабаве самаробная бомба выбухнула каля рынку[6] Аш-Шааб у паўночным раёне горада.
Загінулі 292 чалавекі[3], больш 200 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжару. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава»[1][6].
![]() |
Двайны тэракт у Багдадзе (2016) на Вікісховішчы |
---|