Двухрадка[1] (Diplotaxis) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), які ўключае 32-34 віда.
Растуць у Еўропе, Міжземнамор’і і Макранезіі; разнастайнасць відаў з’яўляецца самай высокай на Пірынейскім паўвостраве, у Паўночнай Афрыцы і на архіпелагу Каба-Вердэ[2].
Прадстаўнікі роду з’яўляюцца аднагадовымі або шматгадовымі раслінамі, травамі або паўкустарнікамі з дрэвавым аснаваннем. У большасці відаў кветкі жоўтыя, белыя ў Diplotaxis erucoides і фіялетавыя ў Diplotaxis acris[2]. Некаторыя віды, такія як Diplotaxis tenuifolia і двухрадка сценная (Diplotaxis muralis), гістарычна выкарыстоўваюцца ў якасці ліставой гародніны, падобнай на індаў пасяўны (Eruca sativa) сваім вострым смакам, і выкарыстоўваюцца як узаемазаменныя з ім[3].
Род уключае наступныя віды[2]:
Зноскі