Джаан Луй | |
---|---|
італ.: Joan Lui - Ma un giorno nel paese arrivo io di lunedì | |
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Cecchi Gori Group[d] |
Працягласць | 163 хв.[5] |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 1985 і 12 чэрвеня 1986[1] |
IMDb | ID 0089375 |
«Джаан Луй» (італ.: Joan Lui) — мастацкі фільм 1985 года, галоўную ролю ў якім выканаў вядомы італьянскі акцёр і спявак Адрыяна Чэлентана. Чэлентана таксама з'яўляецца рэжысёрам гэтага фільма.
Фільм распавядае пра другое прышэсце Ісуса Хрыста на Зямлю. У фільме таксама гучаць песні, напісаныя і выкананыя Адрыяна Чэлентана. Прэм'ера ў Італіі - 25 снежня 1985 года.
Сюжэт фільма разгортваецца ў Італіі. Нейкі чалавек, якога зваць Джаан Луй (Адрыяна Чэлентана), з'явіўся ніадкуль, за вельмі кароткі тэрмін набывае вялікую папулярнасць дзякуючы сваім нестандартным паводзінам і музыцы. Да сярэдзіны фільма робіцца зразумела, што сюжэт гэтага фільма цесна пераплятаецца з Бібліяй, а Джаан Луй выступае ў ролі Збавіцеля, які ў другі раз прыйшоў на Зямлю напярэдадні канца свету.