Джавані Беліні | |
---|---|
італ.: Giovanni Bellini | |
| |
Дата нараджэння | каля 1430[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 1516[4][5][…], 26 лістапада 1516[6] ці 29 лістапада 1516[7] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Якапа Беліні |
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў, рысавальнік |
Жанр |
гістарычны жывапіс партрэт |
Мастацкі кірунак | Венецыянская школа жывапісу |
Уплыў | Андрэа Мантэнья |
Уплыў на | Джарджонэ і Тыцыян |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джавані Беліні (італ.: Giovanni Bellini; каля 1430—1433, Венецыя — 1516, Венецыя) — італьянскі мастак венецыянскай школы жывапісу.
Малодшы брат Джэнціле Беліні.
Джавані Беліні нарадзіўся ў 1430 годзе, верагодна, у Венецыі, (па іншых звестках — у 1426 годзе). Сын Якапа Беліні (1400—1471), у майстэрні якога разам з братам Джэнціле Беліні пачаў навучанне жывапіс у і ўласную кар’еру мастака.
Маляваў партрэты і розныя рэлігійныя кампазіцыі. Раннія працы Джавані Беліні створаны пад уплывам яго швагра Мантэньі.
Асабісты стыль Джавані выпрацаваўся ў 70-я гады XV стагоддзя («Мадонна пад дрэвам», 1487, «Мадонна са святымі», 1488).
З карціны «Мадонна са святымі» (1505) пачынаецца апошні перыяд творчасці мастака 1505. У канцы жыцця Беліні стаў лепшым жывапісцам пейзажаў. Альбрэхт Дзюрэр пісаў пра яго ў 1506 годзе: «Ён вельмі стары, але ён усё яшчэ найлепшы мастак».
Джавані Беліні быў настаўнікам Джарджонэ і Тыцыяна.
Памёр Дж. Беліні ў 1516 годзе ў Венецыі.
Стыль Джавані Беліні вагаўся ад статычнага манеры венецыянскіх прац сярэдзіны XV стагоддзя да гармоніі і хараства прац эпохі Высокага Адраджэння, як, напрыклад, у алтары Царквы Святога Захарыя, Венецыя (1505). Мастак увёў мяккія тоны, гармонію ў кампазіцыю і выкарыстоўваў светлыя колеры, што значна паўплывала на наступнае пакаленне жывапісцаў. На самога ж мастака, як лічыцца, паўплывала галандская школа з яе сканцэнтраваннем на дэталях. Гэты ўплыў адначасова не прыводзіць мастака да эклектызму, яму ўдаецца вельмі гарманічна спалучаць лепшыя дасягненні сучасных яму выяўленчых школ.
У Джавані Беліні разнастайная тэматыка, нямала Мадонна. Выдатная навацыя — увядзенне ў карціну пейзажу, прычым не звязанага з асноўным сюжэтам мастацкага твора. Творы мастака — эмацыйныя, але вельмі мяккія, дораць адчуванне спакою і ласкі.
Мастак пісаў пераважна алейнымі фарбамі, а не тэмперай. Менавіта з сяр. 70-х гг. XV стст. Джавані авалодаў новай для Венецыі тэхнікай алейнага жывапісу. Каларыт майстра набыў насычанасць і цеплыню. Творы Джавані Беліні (Мадонны, алтарныя абразы, сцэны з Евангелля на фоне пейзажу, алегорыі і партрэты) адрозніваюцца спакойнай веліччу, глыбінёй пачуцця і паэтычнасцю.
Як афіцыйны мастак Венецыянскай рэспублікі, маляваў партрэты дожаў, якія ўзначальвалі ўрад. Пасля смерці Джавані Беліні гэту пасаду атрымаў Тыцыян Вечэліа.
Але драматычныя творы сустракаюцца і ў яго творчасці: «П'ета з двума анёламі» Берлін, «Сыны п'янага Ноя хаваюць ад Хама аголенае цела бацькі» Безансон, Францыя і г.д. Але ён больш майстар гармоніі, паэтычнага настрою, музычных акордаў, так звярталіся вучню Джарджонэ з Кастэльфранка (каля 1478—1510).
Для рэлігійнага жывапісу Беларусі цікава спроба Беліні выкарыстоўваць дасягненні Візантыі ў сваім творы «Мадонна з грэчаскім надпісам» Мілан, Брэра. Вядома, што візантыйскія грэкі пастаянна эмігрыравалі ў Італію і Венецыі. Прывозілі яны свае абразы, якія захоўвалі старажытныя, непрыгожыя італьянцам каноны (пляскатасць, суровасць вобразаў, знакавае адлюстраванне асяроддзя замест рэальнага, падпарадкаванне старажытным аўтарытэтам, адмова ад пошукаў новага). Майстры Венецыі пакінулі ўсё гэта ў мінулым і звярнуліся да прывабнай рэальнасці. Джавані жа ўспомніў старажытныя каноны (сумная Багародзіца, фон без пейзажаў, аднастайныя фарбы), але шмат і новага. Ні адзін сучасны майстру грэк не змог бы так намаляваць зморшчыны адзення Хрыста ці твар маленькага Хрыста. Прызначэнне вобраза праваслаўным пацвярджае і грэчаскі надпіс зверху, як на іконе, якія і даў пазней назву твору.
Мастак-гуманіст, Джавані Беліні выступае як смелы наватар, творчасць якога падводзіць венецыянскіх майстроў да росквіту Высокага Адраджэння, такім чынам Беліні зрабіў венецыянскую мастацкую школу лепшай у эпоху Рэнесансу і адной з галоўных у заходнім мастацтве.