Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі | |
---|---|
італ.: Giovanni Virginio Schiaparelli | |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1835[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1910[3][1][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, палітык, discoverer of asteroids, матэматык |
Навуковая сфера | Астраномія |
Месца працы |
Пулкаўская абсерваторыя Брэрская абсерваторыя |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік |
Іаган Энке О. В. Струвэ |
Вядомы як | даследчык Марса |
Член у |
|
Узнагароды |
медаль Катэніуса[d] (1876) медаль Кэтрын Брус (1902) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (26 лістапада 1896) |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі (італ.: Giovanni Virginio Schiaparelli; 14 сакавіка 1835, Савільяна, П’емонт — 4 ліпеня 1910, Мілан) — італьянскі астраном. У 1854 годзе Скіяпарэлі скончыў Турынскі ўніверсітэт, пасля чаго працаваў у Берліне пад кіраўніцтвам Энкэ. У 1859—1860 гадах працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі пад кіраўніцтвам А. В. Струвэ, у 1862 стаў дырэктарам Брэрскай абсерваторыі ў Мілане. Скіяпарэлі займаўся назіраннем падвойных зорак і аб’ектаў сонечнай сістэмы, у прыватнасці планеты Марс. 26 красавіка 1861 года адкрыў астэроід 69 Гесперыя. У 1866 упершыню паказаў, што метэорныя патокі Леаніды і Персеіды звязаныя з каметамі.