Джавані Франчэска Карота | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1480[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1555[3][4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, медальер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | Veronese school[d] |
Уплыў | Ліберале да Верона |
![]() |
Джавані Франчэска Карота (іт. Giovanni Francesco Caroto; каля 1480, Верона — 1555, Верона) — італьянскі мастак, адзін з вучняў веронскага мініяцюрыста і жывапісца Ліберале да Верона.
За час працы ў Мантуі трапіў пад уплыў Мантэньі, «якое падзейнічала на яго не толькі больш жыватворна, чым на іншых, але і зблізіла яго стыль са стылем Мантэніі»[2]. Уплыў на творчасць Карота аказалі таксама Франчэска Бонсіньёры, Леанарда да Вінчы, Рафаэль.
Першая датаваная праца Карота — «Мадонна» (1501 год), якая экспануецца ў галерэі ў Мадэне. Большасць работ створаны ім у Вероне: у царкве Святой Еўфіміі — фрэскі «Падарожжа Товіта», «Жыцці святых Уршулі і Лючыя» (дрэнна захаваліся) і алтарны абраз; у Санта-Марыя-ін-Аргана — фрэскі на старазапаветныя сюжэты; у Сан-Ферма-Маджорэ — «Мадонна»; у Епіскапскім палацы — «Уваскрэсенне Лазара». Найбольш вядомая карціна Карота — «Партрэт хлопчыка з малюнкам лялькі» (музей Кастэльвекіа).