| ||||||||||||||||||||||
Джадхпур[2] — другі па велічыні горад штата Раджастхан, Індыя. Да сярэдзіны XX стагоддзя служыў сталіцай раджоў Марвара. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Раджастхана, на ўскраіне пустыні Тар. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 231 м. З паўднёвага ўсходу горад абмежаваны рэчышчам ракі Джаджары. Клімат засушлівы, паўпустынны.