Джакама Казанова | |
---|---|
італ.: Giacomo Girolamo Casanova | |
Партрэт Джакама Казановы (Франчэска Казанова, каля 1750 года) | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Giacomo Girolamo Casanova |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, бібліятэкар, банкір, раманіст, дыпламат, пісьменнік, авантурыст, аўтабіёграф |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1725[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1798[4][5][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Бацька | Gaetano Casanova[d] |
Маці | Zanetta Farussi[d] |
Дзеці | Leonilda Castelli[d] і Cesarino Lanti[d] |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Джакама Джыралама Казанова (італ.: Giacomo Girolamo Casanova), шэвалье дэ Сенгальт (2 красавіка 1725, Венецыя — 4 чэрвеня 1798, замак Дукс, Багемія) — вядомы італьянскі авантурыст, падарожнік і пісьменнік, аўтар грунтоўнай аўтабіяграфіі «Гісторыя маёй жыцця». Дзякуючы гэтай кнізе ён настолькі праславіўся сваімі шматлікімі любоўнымі прыгодамі, што само яго імя стала намінальным і выкарыстоўваецца цяпер у значэнні «жаночы спакуснік». Калі верыць яго мемуарам, Казанова сустракаўся з еўрапейскімі манархамі, папамі, кардыналамі і такімі выбітнымі дзеячамі эпохі Асветніцтва, як Вальтэр, Моцарт і Гётэ. Свае апошнія гады ён правёў у Багеміі, працаваў наглядчыкам бібліятэкі ў замку графа Вальдштэйна; менавіта там ён і напісаў гісторыю свайго жыцця.