Джалу (Джало; Jalo, Jalu, Gialo; араб. جالو) — аазіс на ўсходзе Лівіі, у гістарычнай вобласці Кірэнаіка. Раней уваходзіў у муніцыпалітэт Адждабія (Кірэнаіка), з 2007 года, згодна з новым падзелам уваходзіць у муніцыпалітэт Эль-Ваха.
Размешчаны на паўночным краі Лівійскай пустыні, на паўночны захад ад Вялікага Пясчанага мора і ў 250 км на паўднёвы ўсход ад заліва Сідра (Вялікі Сірт).
Насельніцтва 4,5 тыс. чал. (1980), у асноўным берберы. Асноўныя населеныя пункты - Аўджыла, Амалія, Нафура, Эль-Эрг, Эль-Леба, Джалу. Толькі ў Аўджыле захавалася берберская мова аўджыла, на якой размаўляе старэйшае пакаленне. У астатніх паселішчах гавораць толькі па-арабску.