| ||||||||||||||||||||
Джамшэдпур, Татанагар (хіндзі: जमशेदपुर, бенг.: জামশেদপুর, англ.: Jamshedpur) — найбуйнейшы горад індыйскага штата Джаркханд, адміністрацыйны цэнтр акругі Усходні Сінгхбхум.
Джамшэдпур — першы горад Індыі, пабудаваны ў адпаведнасці з загадзя распрацаваным планам.
Паводле перапісу насельніцтва Індыі 2011 года насельніцтва горада складала 1 337 131 чалавек; Джамшэдпур утварае трэцюю па колькасці насельніцтва гарадскую агламерацыю Усходняй Індыі (пасля Калькуты і Патны).