Абдурахмані Джамі | |
---|---|
جامی | |
Партрэт Джамі пэндзля Кемаледзіна Бехзада (XV стагоддзя, копія XVII стагоддзя, зробленая для аднаго з імператараў дынастыі Вялікіх Маголаў) | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, тэарэтык музыкі, філосаф |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1414[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 1492[1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іслам |
Дзеці | Q125591433? |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джамі, Абдурахман Нураддзін ібн Ахмад (7 лістапада 1414, с. Джам, каля г. Нішапур, Іран — 9 лістапада 1492) — персідскі і таджыкскі пісьменнік і вучоны.
Вучыўся ў Самаркандзе і Гераце, дзе пражыў усё жыццё. Настаўнік і сябар Алішэра Наваі.
Завяршыў перыяд развіцця паэзіі ўсходніх краін на мове фарсі. Майстар віртуознай паэтычнай формы. Выступаў у шматлікіх паэтычных жанрах (газель, рубаі, касыды, месняві і інш.). Раннія творы Джамі — празаічныя суфійскія і свецкія трактаты, дапаможнік па складанні рэбусаў, шарад. Аўтар прац па філасофіі, тэалогіі, літаратуры, гісторыі, рыторыцы, музыцы, цыкла з 7 паэм (семярыца) «Сем карон», або «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1480—87), зборнікаў газелей «Пачатак юнацтва» (1479), «Сярэдзіна жыццёвай ніці» (1479), «Завяршэнне жыцця» (1491), зборніка прытчаў «Бахірыстан» (1487) і інш. Ад ідэй рэлігійнай нецярпімасці і абскурантызму Джамі ўзняўся да пратэсту супраць дэспатызму і сацыяльнай несправядлівасці, ад містычнай абмежаванасці да філасофскіх абагульненняў і пропаведзі гуманістычных ідэй.
Кананізаваны.