Джанмарка Тамберы | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Мянушкі | Half-shave і Gimbo |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
1 чэрвеня 1992[1] (32 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 192 см[4] |
Вага | 77 кг[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джанмарка Тамберы (італ.: Gianmarco Tamberi; нар. 1 чэрвеня 1992, Чывітанова-Марке, Марке) — італьянскі лёгкаатлет, скакун у вышыню. Алімпійскі чэмпіён 2020, чэмпіён свету 2023.
Нарадзіўся ў камуне Чывітанова-Марке. Яго бацька Марка Тамберы ў мінулым таксама быў скакуном у вышыню, на Алімпіядзе 1980 гады заняў 15-е месца. Да прыходу ў лёгкую атлетыку ў 2009 годзе займаўся баскетболам, дзе гуляў за каманду Stamura Basket Ancon. У Джанмарка ёсць старэйшы брат Джанлука Тамберы, які займаўся кіданнем дзіды.
Нароўні з Мутазам Эса Баршымам стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа. Упершыню ў гісторыі ў спаборніцтвах па скачках у вышыню на Алімпійскіх гульнях чэмпіёнамі сталі два спартсмены.