Джарасандха

Джарасандха
जरासंध
Уладар Магадхі
Папярэднік Брыгадратха
Пераемнік Сагадэва

Бацька Брыгадратха
Дзеці Сагадэва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джарасандха (санскр.: जरासंध) — герой старажытнаіндыйскага эпасу «Магабхарата» і Пурана, вялікі і магутны валадар Магадхі, сын ведыйскага цара Брыгадратхы. Звычайна разглядаецца як адмоўны герой, у асноўным з-за яго варожасці з кланам Ядава.

Бацька Джарасандхі, Брыгадратха, быў кіраўніком Магадхі. Ён быў жанаты на дзвюх прынцэсах-блізнятах Кашы.

Брыгадратха доўга не мог мець дзяцей, таму адправіўся ў лес, дзе служыў святому мудрацу Чандакаушыку. Рышы даў яму асвячоны плод для яго жонкі, пасля чаго яна павінна была зацяжарыць. Брыгадратха разрэзаў плод напалову, і жонкі нарадзілі палову дзіцяці. Ракшаса Джара злучыў дзве паловы цела, і на свет з’явілася дзіця, якое стала гучна плакаць. Дэманка вярнула дзіця цару Брыхадратху, і бацька назваў яго Джарасандха.

Рышы прадказаў, што Джарасандха будзе моцным і магутным і праславіцца як вялікі адданы Шыве.

Джарасандха вырас, пашырыў імперыю і стаў магутным кіраўніком. Ён перамог многіх каралёў і быў каранаваны імператарам Магадхі. Джарасандха выдаў сваіх дачок за прынца Матхуры Камсу і дапамог яму здзейсніць дзяржаўны пераварот. Пасля таго, як Камс быў забіты Крышнай, Джарасандха пакляўся забіць яго і атакаваў Матхуру 18 разоў. Крышна пераканаў Уграсену і Васудэву заснаваць новае каралеўства ў Дварацы.

Джарасандха быў самым магутным каралём свайго часу і трымаў у палоне многіх кіраўнікоў. Крышна, Бхіма і Арджуна накіраваліся ў сталіцу Джарасандхі з намерам забіць яго. Бхіма змагаўся з Джарасандхам 13 дзён і начэй і забіў яго голымі рукамі. Пасля смерці Джарасандхі 86 каралёў атрымалі свабоду і сталі васаламі Юдхіштгіры. Сын Джарасандхі Сагадэва быў прызначаны кіраўніком Магадхі.

  • Gibbs, Laura. Jarasandha Архівавана 21 лютого 2017. Modern Languages MLLL-4993. Indian Epics
  • Dowson, John (1820—1881). A classical dictionary of Hindu mythology and religion, geography, history, and literature. London: Trübner, 1879 [Reprint, London: Routledge, 1979]. ISBN 0-415-24521-4