Джарджонэ

Джарджонэ
італ.: Giorgione
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 15001510
Дата нараджэння 1470-я
Месца нараджэння
Дата смерці 1510[1][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр гістарычны жывапіс
Вучоба Джавані Беліні
Мастацкі кірунак Венецыянская школа жывапісу
Вядомыя працы Бура  (руск.)
Мадонна Кастэльфранка  (руск.)
Венера, якая спіць  (руск.)
Юдзіф  (руск.)
Заступнікі Taddeo Contarini[d]
Уплыў Джавані Беліні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Мадонна з дзіцем у пейзажы». 1503, Эрмітаж

Джорджа Барбарэлі да Кастэльфранка, больш вядомы як Джарджонэ (італ.: Giorgio Barbarelli da Castelfranco, Giorgione; 1476/1477, Кастэльфранка-Венета — 1510, Венецыя) — італьянскі мастак, прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу; адзін з найвялікшых майстроў Высокага Адраджэння.

Джарджонэ нарадзіўся ў невялікім мястэчку Кастэльфранка-Венета недалёка ад Венецыі. Ён быў вучнем Джавані Беліні і засвоіў сабе глыбіню і бляск яго цёплага каларыту, нават перасягнуў яго ў гэтых якасцях і першы з усіх італьянскіх жывапісцаў стаў адводзіць у рэлігійных, міфалагічных і гістарычных карцінах важнае месца паэтычна-прыдуманаму, прыгожаму, не чужому натуральнасці пейзажу. Галоўным месцам яго дзейнасці была Венецыя. Ён пісаў тут надпрастольныя абразы, выконваў шматлікія партрэтныя заказы і, па звычаі таго часу, упрыгожваў сваім жывапісам скрыні, куфэркі і фасады дамоў.

Памёр ад чумы.

Зноскі

  • Смирнова И. А., Джорджоне, М., 1955;
  • Смирнова И. А., Тициан и венецианский портрет XVI века, М., 1964, с. 27—42;
  • Лазарев В. Н., Выставка «Джорджоне и джорджонески» в Венеции, «Искусство», 1956, No 1;
  • Venturi L., Giorgione e il giorgionismo, Mil., 1913;
  • Zampetti P., Giorgione e i giorgioneschi. Catalogo della mostra, Venezia, 1955;
  • Baldass L., Heinz G., Giorgione, W. — Münch., 1964.
  • Encyclopedia of Artists, volume 2, edited by William H.T. Vaughan, ISBN 0-19-521572-9, 2000
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).