Джасцін Тымберлейк | |
---|---|
Justin Timberlake | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Джасцін Рендэл Тымберлейк (англ.: Justin Randall Timberlake) |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1981[1][2][…] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() |
Бацька | Randall Timberlake[d][3] |
Маці | Lynn Bomar[d][3] |
Жонка | Джэсіка Біл |
Дзеці | Silas Randall Timberlake[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | акцёр, спявак |
Гады актыўнасці | 1993 — цяпер. час |
Інструменты | фартэпіяна, вакал, гітара, клавішныя музычныя інструменты[d] і Бітбокс |
Жанр | поп,сучасны рытм-н-блюз, танцавальная музыка |
Калектывы | ’N Sync |
Супрацоўніцтва | 50 Cent, Эсмэ Дэнтэрс,Diddy - Dirty Money |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды |
«Эмі» «Грэмі» |
Аўтограф |
![]() |
justintimberlake.com | |
![]() | |
![]() |
Джасцін Тымберлейк (англ.: Justin Timberlake; нар. 31 студзеня 1981 г., Мемфіс, штат Тэнесі) — амерыканскі поп і R’n’B-спявак, музыкант, кампазітар, акцёр і прадзюсар. Джасцін — уладальнік прэміі Эмі і шасці прэмій Грэмі. Джасцін Тымберлейк прыйшоў да славы ў якасці аднаго з салістаў бой-бэнда 'N Sync. У 2002 годзе ён выпусціў свой першы сольны альбом «Justified», прадаўшы больш за 30 мільёнаў копій па ўсім свеце. Другім сола-рэлізам Джасціна стаў альбом «FutureSex/LoveSounds», які быў выпушчаны ў 2006 годзе і уключыў у сябе такія паспяховыя сінглы як «SexyBack», «My Love» і «What Goes Around… Comes Around», якія сталі хітамі № 1 у ЗША. Таксама ў альбом дадаткова ўвайшлі яшчэ 3 трэкі, якія занялі першае месца чарта — «Summer Love», «LoveStoned» і «Until the End of Time». Такім чынам, Джасцін стаў першым выканаўцам, з аднаго альбома якога 6 сінглаў дасягнулі вяршыні амерыканскай дваццаткі хітоў, з часоў поспеху Майкла Джэксана ў 1991—1992 гадах з яго альбомам «Dangerous». Да студзеня 2008 года «FutureSex / LoveSounds» разышоўся больш чым 8 мільёнамі копій. Тымберлейк прадаў больш за 18 мільёнаў дзід сваіх двух сола-альбомаў і больш за 50 мільёнаў копій ў якасці аднаго з двух галоўных салістаў 'N Sync. Таксама ён заснаваў уласны рэкорд-лэйбл «Tennman Records» і запусціў лінію адзення «William Rast».