Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Джафна (там.: யாழ்ப்பாணம், сінгальск.: යාපනය) — горад на поўначы Шры-Ланкі, адміністрацыйны цэнтр Паўночнай правінцыі.
Горад мае вельмі старажытную гісторыю, ён згадваецца ў такім старажытным тэксце, як «Махавамса».
У канцы XX — пачатку XXI стст. горад апынуўся ў цэнтры грамадзянскай вайны, у выніку чаго моцна пацярпеў.
Гістарычна ў Джафне жылі людзі розных веравызнанняў, аднак у выніку этнічных «чыстак», праведзеных у 1990-х гадах групоўкай «Тыгры вызвалення Таміл-Ілама», мусульмане былі выгнаныя з горада. У цяперашні час горад населены ў асноўным таміламі, 85 % якіх з’яўляюцца індуістамі.