Джахар Мусаевіч Дудаеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Дудин Муса-кIант Жовхар | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Зелімхан Абдулмуслімавіч Яндарбіеў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 лютага 1944 |
||||||
Смерць |
21 красавіка 1996[2] (52 гады) |
||||||
Месца пахавання | Месца пахавання невядома[1] | ||||||
Род | Teip[d], Tsechoy[d] і Q4537487? | ||||||
Жонка | Ала Фёдараўна Дудаева[d] | ||||||
Дзеці |
сыны: Аўлур і Дэгі дачка: Дана |
||||||
Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | Лётчык-інжынер | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1962—1991/ 1991—1996 | ||||||
Прыналежнасць | СССР/ Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя | ||||||
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы, Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя і Ваенна-паветраныя сілы СССР | ||||||
Званне |
генерал-маёр (1989) генералісімус (1996) |
||||||
Камандаваў | 326th Heavy Bomber Aviation Division[d] і Узброеныя фарміраванні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джахар Мусаевіч Дудаеў (чач.: Дудин Муса-кIант Жовхар; 15 лютага 1944, Ялхоры, Чачэна-Інгушская АССР, СССР — 21 красавіка 1996, Гехі-чу, Чачэнская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя) — чачэнскі ваенны, дзяржаўны і палітычны дзеяч, лідар чачэнскага незалежніцкага руху 1990-х, першы прэзідэнт самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. У мінулым — генерал-маёр авіяцыі, адзіны генерал — чачэнец у Савецкай Арміі.
Быў выселены з Чачні разам з сям’ёй у Казахстан (гл. Дэпартацыя чачэнцаў і інгушоў). Вярнуўся ў Чачню ў 1957 годзе. У 1960 годзе паступіў на вучобу ў Тамбоўскае ваеннае лётнае вучылішча. Пасля гэтага служыў у савецкім войску. У 1980-х гадах браў удзел у вайне з маджахедамі ў Афганістане. Пасля развалу СССР вярнуўся ў Чачню і пачаў палітычную дзейнасць. 27 кастрычніка 1991 года быў абвешчаны прэзідэнтам Чачні. 21 красавіка 1996 года Джахар Дудаеў быў забіты ракетным ударам з расійскага самалёта.
12 верасня 1969 года Джахар Дудаеў ажаніўся з Алай Куліковай. Меў трох дзяцей — Аўлур (сын), Дэгі (сын) і Дана (дачка).
Афганістан, Ічкерыя, іншыя цяжкасці паменшылі трошкі апетыты [Расіі]. Але не прыпынілі. У Крыме яшчэ будзе бойня, Украіна яшчэ сыдзецца ў бітве з Расіяй. Пакуль русізм існуе, ён ніколі не адмовіцца ад сваіх амбіцый. Вось цяпер пад славянскай маркай хочуць, як і ў ранейшыя часы, падмяць пад сябе Украіну, Беларусь і гэтак далей...[4] Джахар Дудаеў, 1995 год
|