|
|
Герб |
Сцяг |
Джахор-Бару на карце Малайзіі
|
|
Джахор-Бару (малайск.: Johor Bahru) — горад у Малайзіі, сталіца султанату Джахор на поўдні паўвострава Малака. Гэта другі па насельніцтве горад краіны пасля сталіцы Куала-Лумпур. Насельніцтва — 876 033 чалавек (2006). Важны прамысловы, гандлёвы, культурны і турысцкі цэнтр. У Джахор прыязджае 60 % замежных турыстаў Малайзіі, якія праходзяць цераз масты ў суседні Сінгапур. Джахор-Бару — самы паўднёвы горад у кантынентальнай Азіі. Джахор-Бару аддзелены ад Сінгапура Джахорскім пралівам, праз які пракладзены мост і дамба. Горад, асабліва яго паўднёвая частка, часта пакутуе ад паводак.
Заснаваны ў 1855 годзе Тэменгунгам Даенг Ібрагімам, бацькам султана Абу Бакара, аднаго з самых знакамітых малайскіх султанаў. Горад называўся Танджунг-Путэры, утварыўся на месцы невялікай малайскай рыбацкай вёскі. Султан Абу Бакар змяніў назву горада на Джахор-Бару і абвясціў яго сталіцай свайго султаната ў 1866 годзе, пакінуўшы сваю сталіцу ў Тэлук-Беланга на тэрыторыі Сінгапура.